Адбылася прэм'ера фільма Фрэнсіса Форда Копалы

20 кастрычніка на другім Рымскім кінафэсце адбылася прэм'ера першага паўнаметражнага фільма, знятага Фрэнсісам Фордам Копалам за апошнія дзесяць год.
Карціна Youth without Youth (Юнацтва без юнацтва) знятая па аднайменнай аповесці румынскага пісьменніка, філосафа і релігіязнаўцы Мірчы Эліядэ. Дзеянні карціны развіваюцца напярэдадні Другой сусветнай вайны.

Галоўную ролю ў карціне адыграў Цім Рот. Яго герой —- 70-гадовы прафесар-лінгвіст, які пасля ўдару маланкі маладзее на 40 гадоў. У імкненні разгадаць яго сакрэт за прафесарам палююць нацысты.

У карціне таксама ўдзельнічаюць нямецкі акцёр Бруна Ганц і румынка Аляксандра Марыя Лара, якія разам здымаліся ў Олівера Хіршбігеля ў стужцы “Бункер”. Паводле словаў самога Копалы, ён " жадаў зняць зразумелы, даступны фільм, але калі вы паглядзіце яго двойчы, вы зразумееце больш". Рэжысёр лічыць гэтую карціну новым этапам сваёй кар'еры ў кінематографе – раней ён заяўляў, што будзе здымаць толькі ўласныя праекты.

Нагадаю, што папярэдні фільм Копалы – “Дабрадзей” – выйшаў на экраны ў 1997 годзе.

Фота: rhodiadrive.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі