Ад веснавых грыбоў у Беларусі памёр чалавек

У Беларусі зафіксаваны першы смяротны выпадак атручэння грыбамі.
Лекары не здолелі выратаваць жыхара Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Увогуле паводле медычнай статыстыкі, з пачатку года веснавымі грыбамі смаржкамі і страчкамі атруціліся 18 чалавек, паведамляе Першы канал.

Па словах галоўнага дзяржаўнага санітарнага лекара Беларусі Міхаіла Рымжы, веснавыя грыбы, асабліва смаржкі і страчкі, есці нельга, паколькі ў іх утрымліваецца небяспечнае рэчыва — гірамітрын.

Міхаіл Рымжа: “Таксін гірамітрын не разбураецца пры варцы і не вымываецца з грыба, як меркавалі раней. Атручэнне такімі грыбамі вельмі складанае. Выводзіць пацярпелых з хворага стану вельмі цяжка. Нават калі медыкі выратуюць чалавека, усё адно застаецца небяспека аддаленых наступстваў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі