Ад урагану ў Беларусі пацярпелі 74 населеныя пункты

Ураганным ветрам у Беларусі ў аўторак часткова разбураныя 107 пабудоваў у 74 населеных пунктах у сельскай мясцовасці. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі. "У выніку моцнага ветру ў аўторак разбураныя дахі 22 жылых дамоў і 95 сельскагаспадарчых будынкаў. Былі часова абясточаныя з-за абрываў электрадратоў 668 сельскіх населеных пунктаў. Сіла ветра месцамі дасягала 22 метраў у секунду", - паведаміў У.Навіцкі.

Больш за ўсё пацярпелі Віцебская і Мінская вобласці, крыху менш - Магілёўская, у Гомельскай вобласці разбураны дах аднаго жылога дома.

Электрасілкаванне населеных пунктаў было адноўлена на працягу некалькіх гадзін. У цяперашні час на месцах працуюць раённыя і абласныя камісіі па надзвычайных сітуацыях. У першую чаргу будуць адноўленыя пашкоджаныя жылыя дамы, паведамілі ў МНС.