AC/DC нарэшце сталі пераможцамі

Гурт AC/DC стаў лаўрэатам прэміі ARIA Awards - аўстралійскага аналагу "Грэмі", паведамляе Classic Rock . Калектыў, створаны ў 1973 годзе ў Сіднэі, атрымаў гэтую ўзнагароду ўпершыню - раней AC/DC нават не станавіліся намінантамі на ARIA Awards.

На цырымоніі, якая адбылася 26-га лістапада, AC/DC сталі пераможцамі ў дзвюх з чатырох катэгорый, у якіх яны былі прадстаўленыя. Так, аўстралійскі квінтэт быў адзначаны за лепшы альбом года - "Black Ice", а таксама рокерам дасталася прэмія ARIA за самую камерцыйна паспяховую плыту (за "Black Ice").

Самі ўдзельнікі каманды не змаглі папрысутнічаць на ўрачыстым мерапрыемстве, бо зараз знаходзяцца ў маштабным турнэ "Black Ice World Tour". Арганізатары цырымоніі, зрэшты, змаглі звязацца з AC/DC дзякуючы тэлемасту. Музыкі, якія 26-га лістапада выступалі ў Сан-Паўла, павіталі гледачоў і калегаў на ARIA Awards і падзякавалі экспертнай камісіі за такі гонар.

У 1988 годзе AC/DC былі ўключаныя ў Залу славы ARIA, аднак спецыялісты з Аўстралійскай асацыяцыі кампаній гукапісу па нейкіх прычынах не ўносілі гурт ў спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду.

Варта адзначыць, што для AC/DC атрыманне двух прызоў ARIA Awards стала першым сур'ёзным поспехам у галіне заваявання ўзнагарод. Аўстралійскі калектыў пяць разоў намінаваўся на "Грэмі", двойчы на American Music Awards і адзін раз - на MTV Video Music Awards, але ні разу не станавіўся пераможцам.

Фота: photos.privet.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі