Абвешчаны пераможца французскага кінафестывалю Сезар

Журы французскага кінафестывалю Сезар палічыла лепшым фільмам года крымінальную драму Жака Адзіяра "Прарок". Кінастужка распавядае пра непісьменнага дзевятнаццацігадовага араба, якога завуць прарокам. Ён трапляе ў турму і крок за крокам уздымаецца па прыступках турэмнай іерархіі.

Выканаўца галоўнай ролі ў фільме - 28-гадовы Тахар Рахім - уганараваны адразу дзвюма узнагародамі Сезар: за лепшую мужчынскую ролю і лепшы дэбют.

Прыз за лепшую жаночую ролю дастаўся Ізабель Аджані за карціну "Апошні ўрок" Жана-Поля Ліліенфельда.

Драма Клінта Іствуда "Гран Тарына" атрымала прыз за лепшы замежны фільм, які быў ўручаны сыну Іствуда, Кайлу, аўтару музыкі да карціны.

Нагадаем, што фільм Прарок Жака Адзіяра таксама атрымаў Гран-пры 62-га Канскага кінафестывалю, вышэйшую ўзнагароду 53-га Лонданскага кінафестывалю і прыз за лепшую рэжысуру па версіі замежных журналістаў французскай Акадэміі Люм’ер.

Фота: Корреспондент.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі