Абвешчаны лаўрэаты Берлінскага кінафестывалю

Ў субботу 21 лютага журы 60-га Берлінскага кінафестывалю абвясціла яго лаўрэатаў. Залатога мядзведзя - галоўную ўзнагароду за лепшы фільм - атрымаў турэцкі рэжысёр Семіх Капланоглу, за кінакарціну пад назвай "Мёд".

Уладальнікам Срэбранага мядзведзя за лепшую рэжысуру стаў ужо прызнаны майстар Раман Паланскі, які прадставіў на Берлінале фільм "Пісьменнік-прывід". У гэтай карціне распавядаецца пра пісьменніка, які збіраецца напісаць мемуары былога прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Адама Ланга і падчас працы над мемуарамі адкрывае глабальную змову.

Сам Паланскі не змог прысутнічаць на ўручэнні Срэбранага мядзведзя, бо цяпер ён знаходзіцца ў сваім доме ў швейцарскім Гштадзе пад дамашнім арыштам пасля таго як быў арыштаваны па абвінавачванні ў інтымнай сувязі з непаўналетняй у 1977 годзе.

Працу над фільмам - лаўрэатам Берлінале Паланскі скончыў ужо ў турэмнай камеры.

Прыз за лепшую акцёрскую працу атрымалі расіяне Грыгорый Дабрыгін і Сяргей Пускепаліс, якія гралі ў фільме расійскага рэжысёра Аляксея Папагребскага "Як я правёў гэтым летам". Срэбраны мядзведзь за лепшую аператарсую працу дастаўся Паўлу Кастамараву, які зняў гэту карціну.

Фота:news.tut.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі