Абраныя дзесяць найвялікшых гітарыстаў

Амерыканскі часопіс Time прадставіў уласны рэйтынг дзесяці найвялікшых гітарыстаў усіх часоў.  На першым месцы спісу апынуўся Джымі Хендрыкс, які, “геніяльна валодаў інструментам і з лёгкасцю спалучаў у творчасці блюз, рок і псіхадэліку”.

Другое месца заняў былы ўдзельнік Guns N'Roses, Слэш, “уключаны ў рэйтынг у тым ліку за свой капялюш”. У тройку лідэраў таксама трапіў Бі Бі Кінг, чыя гітара “гучыць, як жанчына, якая спявае блюз”.

На чацвёртым месцы апынуўся Кіт Рычардс з The Rolling Stones, “які напісаў больш за усіх у рок-н-роле запамінальных гітарных рыфаў”. А пятым стаў “адзін з самых меладычных гітарыстаў” Эрык Клэптан.

Месцы з шостага па дзясятае займаюць Джымі Пэйдж з Led Zeppelin, Чак Бэры, Лес Пол, Інгві Мальмсцін і Прынс. У выніку аўтары рэйтынгу вырашылі не абмяжоўвацца дзясяткай і яшчэ змясцілі на 11-е месца Джоні Рамона з панк-гурта Ramones.

lenta.ru
Фота: beatlesclub.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі