Абраны куратар Венецыянскай біенале 2009 года
45-гадовы шведскі гісторык мастацтва, крытык і філосаф Даніэль Бірнбаўм
узначаліць 53-ю Венецыянскую біенале сучаснага мастацтва, якая пройдзе
ў наступным годзе. Бірнбаўм быў адным з куратараў Першай і Другой маскоўскіх біенале сучаснага мастацтва (2005 і 2007 гады адпаведна), у 2008-м яму ж даручаныя адразу дзве трыенале - у Ёкагаме і ў Турыне.
У ліку нядаўніх прыкметных праектаў Бірнбаўма былі выставы "Air de Paris" у Парыжскім цэнтры Пампіду і "Uncertain State of America" у лонданскай Serpentine Gallery.
Даніэль Бірнбаўм з 2001 года з'яўляецца рэктарам Вышэйшай мастацкай школы "Штэдэль" у Франкфурце-на-Майне. Ён з'яўляецца сталым аўтарам часопісаў Parkett і Frieze, сузаснавальнікам нью-ёркскага выдання Artforum.
Фота: www.bldgblog.blogspot.com