8 лістапада Лукашэнка адправіцца ў Казахстан на саміт АДКБ

8 лістапада Лукашэнка адправіцца ў Казахстан на саміт АДКБ

8 лістапада Аляксандр Лукашэнка адправіцца з працоўным візітам у Казахстан. Там ён прыме ўдзел у сесіі Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, інфармуе БЕЛТА.

Перамовы лідараў краін АДКБ пройдуць у вузкім і пашыраным фарматах. Удзельнікі сустрэчы абмяркуюць актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеянне на міжнароднай арэне. Будуць закранутыя таксама пытанні перспектыўнай і бягучай дзейнасці АДКБ, у тым ліку кадравыя, арганізацыйныя і фінансавыя аспекты.

Па выніках саміту плануецца падпісаць шэраг міжнародных дакументаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі