52 чалавекі згарэлі ў аўтобусе ў Казахстане

52 чалавекі згарэлі ў аўтобусе ў Казахстане

Трагічнае здарэнне адбылося на трасе Самара — Шымкент у Іргізскім раёне Акцюбінскай вобласці Казахстана. Як піша nur.kz, там загарэўся пасажырскі аўтобус "Ікарус".

Пры здарэнні загінулі 52 чалавекі, яшчэ пяцёра змаглі выбрацца самастойна. Паведамляецца, што ўсе яны грамадзяне Узбекістана.

На месцы пажару працуюць ратавальнікі, супрацоўнікі паліцыі, псіхолагі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі