50 Cent рушыў следам за Б'ёнс і Мэраяй Кэры

Рэпер 50 Cent пералічыў ганарар, які аднойчы атрымаў за выступ перад сям’ёй Муамара Кадафі, у фонд UNICEF. Як высветлілася, у 2005-м годзе спявак прыняў запрашэнне выступіць на прыватнай вечарынцы лівійскага дыктатара ў Венецыі, за што зараз публічна просіць прабачэння.

Нагадаем, што раней пра сваё рашэнне пералічыць ганарары, атрыманыя ад сям’і палкоўніка Кадафі, абвясцілі Мэрая Кэры, Ашэр, Б’ёнс і Нэлі Фуртадо , якія з свой час таксама патрапілі ў падобную гісторыю. Пры гэтым Б’ёнс заявіла, што “не мела паняцця”, перад кім ёй давядзецца выступаць. А Мэрая Кэры заклікала сваіх калегаў з большай увагай ставіцца да выбару розных прыватных “карпаратываў”.

Фота: www.moizvezdi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі