5 красавіка ў Беларусі абяцаюць да 19 градусаў цяпла

5 красавіка ў Беларусі абяцаюць да 19 градусаў цяпла

Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі 5 красавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы ападкаў на прагназуецца. Зранку і ўдзень пераважна ў паўднёвых раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Таксама ўначы і зранку ў асобных раёнах будзе слабы туман.

Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень паўднёвы 2-7 метраў за секунду. Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 1 да 7 градусаў цяпла. Удзень сіноптыкі прагназуюць +13...+19 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі