39-гадовы японец пераапрануўся вучаніцай, каб патрапіць у школу

У Японіі затрымалі 39-гадовага мужчыну, які спрабаваў пракрасціся на тэрыторыю адной са школ пад выглядам вучаніцы.
Для гэтага ён купіў праз інтэрнэт традыцыйную для Японіі школьную форму для дзяўчынак і парык. Інцыдэнт здарыўся ў мястэчку Сайтама на поўнач ад Токіо.

Дзіўны "вучань" усё ж такі прыцягнуў сваім знешнім выглядам увагу школьнікаў, якія стаялі каля варот адукацыйнай установы, паведамляе “Тэлеграф” са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы.

Дзеці паднялі шум, пасля чаго пераапрануты мужчына паспрабаваў схавацца сярод вучаніц на тэрыторыі школы. Але яны таксама пачалі крычаць, і загадкавы наведвальнік быў вымушаны збегчы, па дарозе ён згубіў парык.

Супрацоўнік школы дагнаў яго толькі на беразе мясцовай ракі. Пакуль не паведамляецца, з якой мэтай мужчына хацеў трапіць у школу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі