30 Seconds To Mars аб'яўляюць вайну

Амерыканцы 30 Seconds To Mars вяртаюцца да слухачоў з новым альбомам пад назвай “This Is War”. Трэцяя студыйная кружэлка гурта, якую чакалі прыхільнікі 4 гады, з’явіцца на свет 7-га снежня. Дыск складуць 12 песень, у тым ліку абраная ў якасці першага сінгла “Kings & Queens” і кампазіцыя “Hurricane”, запісаная напару з рэперам Кэні Ўэстам і вакалістам The Killers Брэнданам Флаўэрсам.

Прадзюсерамі альбома “This Is War” выступілі Марк Эліс і Стыў Ліліўайт, вядомыя па працы з U2 і Depeche Mode.

Цікава, што новы дыск 30 Seconds To Mars будзе выдадзены на лэйбле Virgin/EMI, з якім музыкі яшчэ нядаўна ваявалі за права вызвалення гурта ад кантрактных абавязкаў. Нагадаем, што рэкордынг патрабаваў ад рокераў выканання дамоўленасці наконт выпуску трэцяга альбома. Музыкі ж настойвалі, што дамова за даўнасцю часу страціла сваю актуальнасць. Па ўсім відаць, што зараз гурт і кампанія падпісалі новую дамову на больш выгадных умовах!

Фота: musicisourlife.blog.tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі