28 верасня ў БДУ адкрыецца фэст “Тэатральны куфар”

З 28 верасня па 3 кастрычніка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пройдзе VI Міжнародны фэст студэнцкіх тэатраў "Тэатральны куфар-2009". Дэвіз сёлетняга тэатральнага форума – “Традыцыі. Пошук. Эксперымент”. У фэста ёсць дзве навінкі. Першая — “МоноК”, два спектаклі ў жанры монадрамы, якія прэзентуюць два бачанні свету, дзве гармоніі: мужчыну (у версіі турэцкага тэатра) і жанчыну (у версіі польскага тэатра).

Другая інавацыя — “Koufar-to-Stage”, праект, накіраваны на стварэнне платформы для культурнага і творчага абмену паміж студэнцкімі тэатрамі з розных краінаў. Так, сёлета рэжысёр тэатра “TUT” Тартускага ўніверсітэта Калеў Куду паставіў спектакль “Лізавета Бам” (па п'есе Д.І. Хармса) у тэатры БДУ “На балконе”. А рэжысёр тэатра “На балконе” Сяргей Турбан у адказ паставіў спектакль “Жарты пра каханне” (па п'есах А.П. Чэхава) у тэатры “TUT”!

Да ўдзелу ў фэсце “Тэатральны куфар-2009” запрошаныя тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Вялікай Брытаніі, Бельгіі, Латвіі, Мексікі, Сербіі, Германіі, Грэцыі, Ірана, Польшчы, Алжыра, Літвы, Турцыі, Эстоніі, Славеніі. Гледачам плануецца паказаць 22 спектаклі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі