22 сакавіка ў народным календары — Саракі

У народным каляндары 22 сакавіка мянуецца вясновым святам Саракі. Лічыцца, што ў гэты дзень прылятае 40 птушыных чародаў, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. І столькі ж духмяных абаранкаў ці булачак у выглядзе жаўрукоў выпякаюць гаспадыні. Сёлетняя вясна, як адзначае газета "Рэспубліка", ужо адзначаная вяртаннем птушак. Напрыклад, віцебскія арнітолагі ўжо зафіксавалі прылёт жаўрукоў, белых сітавак, серабрыстых чаек, аўсянак і лысух. А жыхары вёскі Курашчаны Віцебскага раёна сустрэлі ўжо і першага бусла. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі