22-гадовы беларус патануў у ЗША

Юнак з Беларусі, Антон Жмачынскі, патануў днямі, калі купаўся ў горадзе Джэрсі Шора ў ЗША, паведамляюць амерыканскія СМІ. Ён прыехаў у Злучаныя Штаты мінулым летам у пошуках працы. Антон не вярнуўся на бераг пасля таго, як са сваім сябрам пайшоў плаваць у раёне пляжа Восьмай вуліцы. Паводле паліцыі, юнак купаўся ў недазволеным месцы.