20:38 У Беларусі закончылася эпідэмія грыпу

 Беларусі завяршылася эпідэмія грыпу. 28 сакавіка ва ўсіх кантрольных гарадах захворванне на грып і ВРЗ знаходзілася ніжэй за эпідэмічны ўзровень. У Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Паводле звестак спецыялістаў, з пачатку эпідэміі грыпу ў кантрольных гарадах зарэгістравана каля 500 тысяч выпадкаў захворвання на грып і ВРЗ, прычым, сярод хворых - больш за 40% дзяцей. Шпіталізавана меньш за 1% усіх хворых.

Нагадаем, эпідэмія грыпу пачалася 19 лютага. Комплексы супрацьэпідэмічных захадаў былі ўведзены ў Гомелі і Маладзечне. Эпідэміяй сёлета было ахоплена 50 адміністрацыйных тэрыторый краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі