2018-ы абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы

2018-ы абвешчаны ў Беларусі Годам малой радзімы

2018-ы ў Беларусі вырашана абвясціць Годам малой радзімы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод найлепшым работнікам аграрнай галіны краіны, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што прыйшоў час кожнаму не толькі ўспомніць пра свае карані, але і аддаць доўг гэтаму лапіку зямлі. "Надышоў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя у гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі", — заявіў ён.

Лукашэнка заявіў, што прыгожыя лозунгі і словы павінны падмацоўвацца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. На яго думку, гэта задача як мінімум некалькіх гадоў. "А лепш, калі стане нормай жыцця", — дадаў ён. 

"Мне не трэба вам распавядаць, што такое малая радзіма, асабліва, што такое вёсачка, у якой, можа быць, ужо засталося тры-пяць дамоў, — калісьці вялікая вёска ператварылася ў зусім маленькі куток, як у нас раней казалі, у хутарок. І мне не трэба вас пераконваць, што з гадамі цягне туды, дзе ты зрабіў першыя крокі. Пакуль у нас ёсць час і магчымасці, давайт выратуем гэтыя хутаркі", — звярнуўся Лукашэнка з заклікам да прысутных.

Ён прапанаваў, каб тыя, у каго ёсць магчымасці адбудаваць і адрадзіць гэтыя вёсачкі, мог назваць іх сваім імем. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі