2 сакавіка ў Беларусі абяцаюць да 10 градусаў цяпла

2 сакавіка ў Беларусі абяцаюць да 10 градусаў цяпла

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 2 сакавіка. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём ва ўсходніх і заходніх раёнах чакаюцца кароткачасовыя ападкі, пераважна дождж. Уначы і зранку сіноптыкі прагназуюць слабы туман, па паўночным усходзе на асобных участках дарог — галалёдзіцу. Вецер будзе паўднёва-заходні 4-9 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень слупок тэрмометра падымецца да 4-10 са знакам "плюс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі