19:22 У Мастах мужчына пакараў жонку малатком

У Мастах распачалі крымінальную справу супраць мясцовага жыхара. Яго абвінавачваюць у замаху на забойства. 56-гадовы мужчына заспеў сваю жонку з каханкам і збіў яе малатком па галаве.

У выніку 54-гадовая жанчына была дастаўлена ў бальніцу з чэрапна-мазгавымі траўмамі. Мужчыне пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.


Зміцер Цвікевіч, Еўрарадыё, Гродна

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі