18:34 Палякаў чакае кар’ера ў Францыі

Прадстаўнікі французскіх фірмаў возьмуць удзел у Французскіх Днях Кар'еры, якія адбудуцца 16—17 сакавіка ў Варшаве.

Падчас акцыі будуць прадстаўленыя прапановы працы і адукацыі ў Францыі, а таксама ў французскіх фірмах, што месцяцца ў Польшчы.


Як паведамляе французская амбасада ў Польшчы, прапановы будуць датычыць пераважна галінаў турызму, гатэльнага ды рэстарацыйнага бізнэсу, будаўніцтва і сферы паслугаў, а таксама інфарматыкі ды электронікі.


Першыя 25 асобаў, якія знойдуць працу дзякуючы Дням Кар'еры, атрымаюць бясплатны курс французскай мовы, а спадарожнічаць фэсту будзе паказ французскае моды ды макіяжу і дэгустацыя французскай кухні.


Нагадаем, што Францыя не адчыніла свайго рынку працы для палякаў 1 траўня 2004 году, калі Польшча далучылася да Эўрасаюзу, а дакляравала паступовае адкрыццё рынку ад 1 траўня 2006-га.