18:27 Віцебскі хлопчык “пажартаваў” на 3 мільёны
Віцебскія
міліцыянты злавілі першага з пачатку года “тэлефоннага тэрарыста”.
Вучань
сёмага класа сярэдняй школы №34 паведаміў аб тым, што у навучальнай установе
знаходзіцца выбуховае прыстасаванне, якое павінна спрацаваць праз паўтары
гадзіны. За той час, што юны “тэрарыст” адвёў да выбуху, аператыўныя службы
эвакуіравалі са школы людзей і агледзелі будынак.
Вядома, ніякай выбухоўкі там
не было. А вось бацькам хлопчыка зараз прыйдзецца заплаціць штраф, памер якога
можа скласці да трох мільёнаў рублёў. Дарэчы, хлопчык вучыцца амаль выдатна,
але у той дзень проста не падрыхтаваўся да заняткаў.