18:27 У Алега Страхановіча пачаліся праблемы ў “Каўнасе”

Футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі і літоўскага клуба “Каўнас” Алег Страхановіч быў выкліканы ў суд для разбіральніцтва інцыдэнта, што адбыўся на беларуска-літоўскай мяжы. Нагадаем, нашы футбалісты вярталіся ў Каўнас, дзе яны працуюць па кантракце. Літоўскія памежнікі знялі з цягніка Страхановіча, які быў у нецвярозым стане і чапляўся да правадніц.

У чацвер прэзідэнт “Каўнаса” Гінтарас Угянскас запрасіў да сабе на гутарку Алега Страхановіча, Вячаслава Глеба, а таксама галоўнага трэнера каманды Уладзіміра Курнева і дырэктара клуба Ромаса Кантрымаса.

Страхановіч папрасіў прабачэння і паабяцаў зрабіць што-небудзь добрае для клуба - магчыма, набыць для маладых футбалістаў са спортшколы “Каўнаса” экіпіяванне. Па словах футбаліста, ён з разуменнем паставіцца, калі кіраўніцтва клуба ўжыве адпаведныя санкцыі.

Страхановіч таксама паведаміў, што не зможа прысутнічаць на судзе, прызначаным на 22 сакавіка, паколькі ў гэты час будзе знаходзіцца ў зборнай. Яго інтарэсы прадставіць адвакат.


Паведамляе газета “Прессбол”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі