18:11 Чэмпіянат Еўропы па біятлоне сарвалі транспартнікі

Чэмпіянат Еўропы па біятлоне ў Балгарыі адкладзены з-за спазнення багажа з інвентаром.

Пацярпелымі аказаліся пяць зборных — Беларусі, Чэхіі, Нарвегіі, Нямеччыны і Аўстрыі. Багаж абяцаюць даставіць у балгарскае мястэчка Банска аўтамабільным транспартам, і ўжо заўтра адбудзецца старт спаборніцтваў, паведамляе Lenta.ru.