18-гадовая францужанка перамагла ВІЧ без лекаў (відэа)

У Францыі зафіксавалі выпадак доўгатэрміновай рэмісіі ў пацыенткі, якая мае прыроджаны ВІЧ. Як паведаміла агенцтва Франс Прэс, 18-гадовая дзяўчына цягам апошніх 12 год не прымала лекаў, але тым не менш добра сябе адчувае і яе хвароба перастала развівацца.

Медыкі, якія назіралі за пацыенткай пры гэтым лічаць, што назваць яе цалкам вылекаванай нельга. Адзначаецца, што дзяўчына атрымала вірус імунадэфіцыту яшчэ ва ўлонні маці.


 
Выпадак з такой доўгатэрміновай рэмісіяй стаў сапраўднай сенсацыяй на канферэнцыі Міжнароднага таварыства барацьбы са СНІДам у Ванкуверы. Гэтая гісторыя хваробы абнадзейвае лекараў: цалкам магчыма, што арганізмы іншых пацыентаў змогуць самастойна змагацца з вірусам нават пасля спынення тэрапіі. Вывучэнне выпадку з 18-францужанкай дапаможа таксама стварыць больш дасканалую вакцыну для барацьбы са СНІДам.

Паводле звестак ААН, зробленыя цягам апошніх 15 гадоў захады па барацьбе са СНІДам прывялі да зніжэння колькасці хворых у свеце на 35% і смяротнасці — на 41%, перадае Euronews.

Фота: positime.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі