17 лістапада - Міжнародны дзень студэнта

17 лістапада - Міжнародны дзень студэнта, альбо Дзень салідарнасці студэнтаў. Заснаваны ў Лондане ў 1941 годзе на Міжнароднай сустрэчы студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызма. Гісторыя з'яўлення свята звязана з трагічнымі падзеямі.

28 кастрычніка 1939 году ў акупаванай фашыстамі Чэхаславаччыны пражскія студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на дэманстрацыю, каб адзначыць гадавіну ўтварэння Чэхаславацкай дзяржавы. Акупанты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт Ян Оплэтал. Ягонае пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту.

17 лістапада больш за 1200 студэнтаў былі арыштаваныя і заключаныя ў канцлагер. Дзевяць студэнтаў і актывістаў студэнцкага руху былі пакараныя смерцю без судовага прысуду. З-за гэтых падзеяў 17 лістапада было выбранае як Міжнародны дзень студэнта.