16:43 У мінскіх кватэрах будзе спякотна

4-5 красавіка ў кватэрах жыхароў мінскіх мікрараёнаў “Малінаўка”, “Паўднёвы Захад”, “Кунцаўшчына” і “Сухарава” будзе надзвычай спякотна.  У межах падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону 2007-2008 адмыслоўцы з “Мінскіх цеплавых сетак” будуць выпрабоўваць трубы на максімальную тэмпературу цепланосьбіта.

БЕЛТА зазначае, што пры выяўленні непаладак у працы цеплатрас грамадзян просяць праяўляць асцярожнасць.

Дык будзьце ж асцярожныя, а калі батарэі ў вашай кватэры раптам усё ж такі не вытрымаюць максімальнай тэмпературы цепланосьбіта, адразу патэлефануйце дыспечару цеплавых сетак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі