16:14 ЗАГСы ўлетку будуць перапоўненыя

У ЗАГСе Першамайскага раёну сталіцы адбываецца запіс на рэгістрацыю шлюбу ўжо на кастрычнік. Паводле словаў яго загадчыцы Станіславы Макарэвіч, гэта яшчэ не значыць, што маладыя людзі зарэгістраваліся.

Паводле яе словаў, афіцыйная рэгістрацыя шлюбу афармляецца за тры месяцы да вызначанай даты, а сам шлюб не можа адбыцца пазней чым праз тры месяцы пасля падачы заявы.


Самы папулярны час, каб ажаніцца, пачынаецца з Вялікадня і цягнецца аж да кастрычніка. Спадарыня Макарэвіч сцвярджае, што ў такія дні ЗАГСы сапраўды перапоўненыя:


“Мы на бібліятэцы рэгістравалі шлюб. 11 параў было ў нас. Міністэрства юстыцыі рэкамендуе, калі летам у якім-небудзь ЗАГСе будзе шмат жадаючых, то могуць жаніцца па некалькі параў у адзін дзень. Была б згода гэтых самых параў”.


Запісацца для рэгістрацыі шлюбу ў Мінску цяпер можна не толькі пры асабістым наведванні ЗАГСа, але і па тэлефоне ды нават па Інтэрнэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі