16:09 Махляры цэлы год дурылі Бярэзінскі лясгас

Больш за год махляры пастаўлялі ў Бярэзінскі лясгас, што ў Мінскай вобласці, пад выглядам дызельнага пячное бытавое паліва.

Зараз пад следствам знаходзіцца група мінчукоў — беспрацоўных і супрацоўнікаў шэрагу камерцыйных прадпрыемстваў. Яны дзейнічалі ад імя некалькіх сталічных фірмаў, выкарыстоўваючы фальшывыя дакументы.


Бярэзінскі лясгас атрымаў ад іх больш за 350 літраў несапраўднага дызельнага паліва. Страты гаспадаркі склалі 31 мільён рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі