16 лістапада - дзень тысячы альбомаў?

Шаснаццаты дзень лістапада стаў фантастычным для меламанаў: на паліцах музычных крамаў усяго свету з’явілася некалькі дзесяткаў новых альбомаў, прычым, альбомаў ад выканаўцаў-ветэранаў. Такім чынам, Брайн Адамс выдаў акустычны альбом "Bare Bones", Эні Ленакс – калядны "A Christmas Cornucopia". INXS ушанавалі памяць нябожчыка саліста Майкла Хатчэнса пласцінкай "Original Sin", дарэчы, вакальныя партыі для дыска пісалі вакалісты розных гуртоў - The Killers, Matchbox, Train і іншыя.

У каманды Heaven & Hell, якая складаецца з былых і цяперашніх удзельнікаў Black Sabbath, выйшаў канцэртнік "Neon Nights: 30 Years of Heaven & Hell- Live at Wacken". Таксама канцэртнікам пад назвай "Live In Budapest Hungary Official Bootleg Vol. 2" парадуе сваіх прыхільнікаў і Uriah Heep.

Фота: www.ngepress.com, www.kapariki.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі