15:31 У Японіі прайшоў самы доўгі канцэрт

Японскія музыкі ўстанавілі ў суботу сусветны рэкорд, даўшы самы доўгі ў свеце канцэрт. Выконваючы творы ад Бетховена да "Бітлз", музыкі гралі кругласутачна на працягу 184 гадзін.

Як паведамляюць сусветныя СМІ, больш за 900 музыкаў ва ўзросце ад 6 да 89 гадоў гралі 9 дзён запар, выступаючы па чарзе ў “марафонскім” канцэрце.

Прадстаўнік "Кнігі рэкордаў Гінеса", які прысутнічаў на канцэрце, зрабіў адпаведны запіс, як толькі быў пабіты папярэдні рэкорд самага працяглага канцэрту, што адбыўся ў Канадзе пяць гадоў назад і доўжыўся 182 гадзіны.

Паведамляе “Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі