15:25 Эпідэмія грыпу ў Беларусі пойдзе на спад

Эпідэмія грыпу ў Беларусі пойдзе на спад пасля 15 - 20 сакавіка.  Пра гэта паведаміў галоўны дзяржаўны санітарны лекар Міхаіл Рымжа.

Паводле яго слоў, сёлетняя эпідэмія "крыху мякчэйшая" за леташнюю. Гэта звязана з цёплым надвор'ем на пачатку зімы, дзякуючы чаму імунізацыя насельніцтва прайшла на фоне адсутнасці рэспіраторных інфекцый, што спрыяльна адбілася на імунітэце людзей, якія зрабілі прышчэпкі.

Паводле слоў Рымжы, у Беларусі ўведзены комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў — каранцін у школах, дзе колькасць хворых складае больш за 30%, забарона на масавыя мерапрыемствы і іншыя.

На 1 сакавіка эпідэмія грыпу аб'яўлена на 31 адміністрацыйнай тэрыторыі Беларусі. Вучэбны працэс прыпынены ў 215 школах, зарэгістравана каля 26 тыс. выпадкаў грыпу і ВРЗ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі