14:56 Студэнцкія PR-чытанні адбудуцца ў Мінску

Студэнцкія PR-чытанні ўпершыню адбудуцца ў Мінску. Мерапрыемства стане часткай штогадовай прафесійнай канферэнцыі - абмена доследам па пытаннях сувязяў з грамадскасцю “PR-чытанні-2007” і пройдзе 11 красавіка ў канферэнц-залі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
Мэта чытанняў - даць іх слухачам уяўленне пра магчымасці, намеры, чаканні навучэнцаў аддзяленняў Public Relations розных ВНУ.

У праграме Студэнцкіх PR-чытанняў будзе прадстаўлена тры блокі. У першым - “Развіццё PR як прафесіі ў сучасным грамадстве” - выкладчыкі ВНУ абмяркуюць узровень беларускай адукацыі ў галіне сувязяў з грамадскасцю. У другім блоку студэнты прэзентуюць свае PR-працы. Трэці будзе складацца з майстар-класаў, якія правядуць адмыслоўцы ў сферы Public Relations.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі