14:35 Латвія ўвядзе еўра не раней 2012 г.

Еўракамісар па эканоміцы і манетарнай палітыцы ЕС Йоахім Алмунія заявіў, што не ўдасца адначасова ўвесці еўра ва ўсіх балтыйскіх краінах. Выключэннем стане Латвія, якая істотна адстае па падрыхтоўцы да ўвядзення агульнай еўрапейскай валюты ад Літвы і Эстоніі.

Найбольшую шкоду Латвіі робіць інфляцыя (у студзені 2007 г. яна склала 7,1% супраць дапушчальных 2,8%) і недастаткова добрае планаванне бюджэту.

Эксперты прагназуюць, што Латвія зможа далучыцца да зоны еўра не раней 2012 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі