14:07 Суд Бельгіі аштрафаваў Google
Суд Бельгіі аштрафаваў амерыканскую пошукавую Інтэрнэт-службу Google на 3 мільёны еўра за парушэнне аўтарскіх правоў на публікацыі бельгійскіх СМІ.
У пачатку восені 2006 года шэраг вядучых бельгійскіх франкамоўных СМІ высунулі судовую позву супраць Google, абвінаваціўшы яе ў тым, што яна адкрывае доступ да іх публікацыяў, размешчаных на інтэрнэт-сайтах бельгійскіх СМІ, без папярэдняй падпіскі ці аплаты.
У аўторак адвакат групы Copiepresse, якая яднае інтарэсы выдаўцоў, заявіў у аўторак, што ў верасні мінулага году бельгійскі суд прызнаў прэтэнзіі выдаўцоў абгрунтаванымі.
Аднак пазней Google запатрабаваў перагляду справы, матывуючы гэта тым, што першы разгляд адбываўся без удзелу прадстаўнікоў кампаніі.
У выніку суд абавязаў Google выплаціць штраф у памеры трох мільёнаў еўра, у той час як выдаўцы патрабавалі аднаўлення шкоды ў памеры 130 мільёнаў еўра.