14:06 У Аргентыне арыштаваны певень

Аргентынскія паліцыянты арыштавалі пеўня за тое, што ён пазапраўна пракраўся на чужую тэрыторыю і здзёўб каштоўную індзейскую маску.
Жыхарка мястэчка Фармоса Ліліана Рыяс прынесла парушальніка ў паліцэйскі ўчастак і запатрабавала арыштаваць яго.

Паліцыянты хутка знайшлі ўладальніка пеўня, аднак ён адмовіўся кампенсаваць страты. Ім не засталося нічога іншага, як змясціць пеўня ў камеру папярэдняга зняволення.

Аргентынскія юрысты лічаць, што гэты выпадак трапіць у гісторыю судовай практыкі краіны. Упершыню ў Аргентыне на лаве падсудных можа апынуцца певень.

Паведамляе “РИА Новости”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі