14:06 На Украіне скралі паўкіламетра вадаправоду

У Луганскай вобласці Украіны злачынцы скралі паўкіламетра вадаправоду. Без вады застаўся пасёлак Дубіўскі, у якім каля 750 дамоў.  Міліцыя натрапіла на след злодзеяў. Імі аказаліся пяцёра мясцовых жыхароў ва ўзросце ад 25 да 41 года, чатырох з іх затрымалі.

Высветлілася, што яны на працягу чатырох дзён займаліся дэмантажом трубаў вадаправоду, якія тачкамі адвозілі ў схованкі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва unian.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі