13:19 Томі Морысан вярнуўся на рынг

Знакаміты амерыканскі баксёр-суперцяж Томі Морысан правёў свой першы бой пасля дзесяцігадовага перапынку. Тым самым спартсмен здолеў даказаць усім, што не пакутуе на ВІЧ-інфекцыю. Нагадаю, Морысан карыстаўся вялікай папулярнасцю ў сярэдзіне 90-х і нават завалодаў чэмпіёнскім поясам паводле версіі WBO (сусветная баксёрская арганізацыя). У 1995-м годзе ён змагаўся за тытул IBF (міжнародная баксёрская федэрацыя), але саступіў ў паядынку Ленаксу Л’юісу.

У хуткім часе медыкі заявілі, што ў Морысана выяўлены вірус імунадэфіцыту, і баксёрская камісія забараніла яму выходзіць на рынг.

Усе далейшыя гады спартсмен змагаўся за праўду і здолеў даказаць, што дыягназ дзесяцігадовай даўніны быў памылковы. Толькі нядаўна Томі Морысану далі дазвол вярнуцца на рынг.

У першым паядынку ў Чэстэры ў другім раундзе Морысан накаўтам атрымаў перамогу над Джонам Кастлам. Яна стала 47-й ў кар’еры 38-гадовага баксёра. 41 з іх ён атрымаў накаутам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі