13-га ў Рэактары "Без Білета" пакажуць эксклюзіўнае відэа

Тыдзень безбілетніка, аб’яўлены гуртом Без Білета, працягваецца. Так, 7 лістапада калектыў адыграў аншлагавы канцэрт у вялікай зале КЗ “Мінск”.  А 13 лістапада ўжо ў мінскім Рэактары прыхільнікі гурта і самі Без Білета адзначаць другі Дзень Безбілетніка. Падчас выступу адбудзецца эксклюзіўны паказ новага відэа каманды пад назвай “По ветру” рэжысёркі Таццяны Кушнер. Дарэчы, афіцыйная прэм’ера кліпа чакаецца толькі ў студзені наступнага года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі