12:36 З 1 красавіка забараняецца лавіць рыбу

З заўтрашняга дня пачынаецца веснавая забарона на лоўлю рыбы, паколькі яна размнажаецца. Аднак, зусім без улова беларусы не застануцца: вудзіць змогуць рыбаловы-аматары адной паплавочнай вудай з адным кручком або спінінгам у светлы час сутак з берагу.

Адпаведна выезд на лодках забараняецца. Нельга таксама лавіць рыбу і стоячы ў вадзе, толькі з берага.

Увесь сакавік, дарэчы, нельга было лавіць шчупака. З заўтрашняга дня можна вудзіць і яго, але па тых самых правілах і з такімі самымі абмежаваннямі.

Ва ўсіх рэгіёнах краіны тэрміны забароны аднолькавыя.

Адзначае “Комсомольская правда в Беларуси”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі