12:03 Здабычу нафты не скароцяць

У гэтыя дні ў Вене адбываецца канферэнцыя краін-чальцоў ОПЕК, і ўчора яны прынялі рашэнне не скарачаць аб’ёмы здабычы нафты, пакінуўшы іх на ранейшым узроўні. У цяперашні час гэта амаль 26 мільёнаў барэляў у дзень. Як паведаміла агенства Блумберг, прычынай такога рашэння стала напружанасць у ірана-амерыканскіх стасунках, што забяспечвае высокія кошты на нафту.

Міністры таксама прынялі рашэнне правесці чарговую канферэнцыю 11 верасня ў Вене і не арганізоўваць пазачарговую сустрэчу ў чэрвені.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі