12 красавіка ў Беларусі пройдзе рэспубліканскі суботнік

Грошы, заробленыя на працоўных месцах у дзень рэспубліканскага суботніка, у аб'ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам, інфармуе БЕЛТА.

Палову гэтых сродкаў аблвыканкамы і Мінгарвыканкам пакінуць у сваім распараджэнні і накіруюць на рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, помнікаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. Таксама грошы пойдуць на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых летнікаў, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы.



Другая палова заробленых сродкаў будзе накіраваная Міністэрству аховы здароўя. Яны пойдуць на будаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра пазітронна-эмісійнай тамаграфіі на базе Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі.



Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі