1 красавіка амбасада ЗША аднавіла выдачу віз беларусам

1 красавіка амбасада ЗША ў Мінску аднавіла выдачу віз беларускім грамадзянам у абмежаванай колькасці.
Пра гэта паведамілі ў дыпмісіі. Там адзначылі, што з тымі людзьмі, чые прызначаныя інтэрв’ю былі адмененыя, амбасада будзе знаходзіцца ў кантакце, каб прызначыць інтэрв'ю на іншы час.

Дадатковая інфармацыя па пытаннях выдачы віз будзе размешчана на сайце дыппрадстаўніцтва. Нагадаем, выдача віз была часова прыпынена 19 сакавіка ў сувязі з рашэннем амерыканскага боку аб скарачэнні ўдвая колькасці супрацоўнікаў амбасады.

БелаПАН