Жыццё настаўніка: 5 мільёнаў на 2 стаўкі і план па захаванасці падручнікаў

Нізкі статус у настаўніка Аляксандр Лукашэнка заўважае на семінары ў Педагагічным універсітэце імя Максіма Танка.

"Заробкам тут усё не вырашым, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Многія фактары ўплываюць на тое, што статус настаўніка сёння недапушчальна нізкі, адыгрывае сваю ролю ў тым ліку і сучасная культура. Прыгадайце, як шмат выдатных кніг і фільмаў пра настаўнікаў і школу стваралася ў савецкія гады. Але цяпер пісьменнікі, сцэнарысты, рэжысёры прапануюць нам зусім іншых герояў. А гэта ж фармуе грамадскую думку не на карысць настаўніка", — пераймаецца кіраўнік краіны.

Ніяк не супакойваюцца настаўнікі, якім увесь час павышаюць заробак. Месяц таму паднялі зноў! З вышэйшай катэгорыяй рубяць да 5 мільёнаў на дзве стаўкі, малады спецыяліст — да 4. А яны не заўважылі, бо заробак у педагогаў падняўся не значна! І вядома ж, усе пабеглі ў школу.

Ці заўважылі настаўнікі павышэнне заробкаў?

Бо яшчэ ўлетку ў адну сталічную школу шукалі адразу шэсць настаўнікаў. Тады вучыць дзяцей клікалі за 3 мільёны ў месяц. Менш за 300 долараў.

Праз сайт вакансій школы шукаюць 138 настаўнікаў

Але грошы не галоўнае, пра што неаднойчы выказваліся чыноўнікі. А рэктар Педагагічнага ўніверсітэта імя Танка Жук нават прыдумаў “настаўніцкія льготы”: 50 бонусных хвілін на званкі па-за сеткай мабільнага аператара! Што яшчэ трэба для прэстыжу прафесіі.

Льготы “настаўніцкія”: 50 бонусных хвілін на мабільныя званкі па-за сеткай

Гэты прэстыж асабліва заўважны на ўступнай кампаніі. У педагогі ідуць! Напрыклад, з 85 баламі з магчымых 400 паступаюць на настаўніка фізікі на бюджет. А на платнае — хранічны недабор.

Будучыя настаўнікі фізікі набіраюць 85 балаў з трох тэстаў і атэстата

Паступіў, вывучыўся і пайшоў выкладаць. І тут пачынаецца прывабная і займальная праца: запоўніць ведамасць харчавання, падлічыць пажарныя апавяшчальнікі дома ў дзяцей, скласці сацыяльны пашпарт, план па захаванасці падручнікаў, акты абследавання жыллёвых умоў і гэта яшчэ не ўсё. У вольны час вы прыбярэце “Чыжоўка-арэну” і падтрымаеце на гульні зборную па хакеі. Ну, чым не праца мары.

Праца настаўнікаў: план па захаванасці падручнікаў ды ведамасць харчавання…

Свежая прэса ў вас будзе заўжды. Бо трэба абавязкова выпісаць дзяржаўныя газеты. А таксама здаць грошы на платныя гурткі.

Настаўнік: З мяне збіраюць 300 тысяч за платныя гурткі і падпіску

Настаўніка навучаць апранацца з густам. Дзяўчатам “настойліва парэкамендуюць” не апранаць кідкіх спадніц, не хадзіць на высокіх абцасах і без калгот і не рабіць даўгі манікюр.

Настаўніцам не рэкамендавалі хадзіць на высокіх абцасах і без калгот

І нарэшце настаўніка могуць урачыста прызнаць лепшым на конкурсе года: вось вам медалёк. А пасля… звольніць без тлумачэння прычыны. Як, напрыклад, Алену Маслюкову са Светлагорска.

Звольненая настаўніца года: Па словах дырэктрысы, такія як я зрабілі Майдан

Фота: gly.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі