Збіццё фанатаў амапаўцамі ў Баранавічах прызнанае правамерным

У Беларускую федэрацыю футбола накіраваны афіцыйны адказ наконт інцыдэнты 3 траўня ў Баранавічах. Дзеянні міліцыянтаў, якія збілі футбольных фанатаў, прызнаныя правамернымі. Пра гэта паведамляе праваабарончы сайт spring96.org са спасылкай на інспектара інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення унутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама Аляксандру Захараву.

У афіцыйным адказе гаворыцца, што супрацоўнікі АМАПа дзейнічалі на падставе артыкулаў 26-28 Закона “Аб органах унутраных спраў” ад 17 ліпеня 2007 года № 263-З.

Нагадаем, што 3 траўня перад пачаткам футбольнага матча амапаўцы жорстка збілі некалькіх заўзятараў, у тым ліку ўжываючы гумовыя дубінкі.

Спецыяліст па бяспецы АБФФ Аляксандр Чэрнік лічыць, што супрацоўнікі МУС фармальна падышлі да справы. Ён звяртае ўвагу на тое, што ў адказе няма вынікаў праверкі ўпраўлення уласнай бяспекі і прававой ацэнкі дзеянняў міліцыі, а толькі адказ самой брэсцкай міліцыі. У дакуменце, на думку Чэрніка, брэсцкія міліцыянты проста апраўдваюць свае дзеянні і ўжыванне сілы. Ёсць там і фактычныя недакладнасці. Так, у адказе гаворыцца: “Заўзятары спрабавалі трапіць на стадыён без дагляду”. Але насамрэч гэтага не было, адзначае эксперт.

У Баранавічах АМАП збіў футбольных фанатаў (фота, відэа)

МУС праверыць дзеянні АМАПу, які збіў фанатаў у Баранавічах (відэа)

Справай збіцця баранавіцкіх фанатаў занялася “ўласная бяспека” МУС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі