Справай збіцця баранавіцкіх фанатаў занялася “уласная бяспека” МУС

Справай аб жорсткім збіцца супрацоўнікамі АМАП фанатаў футбольнага клуба “Баранавічы” занялося Упраўленне ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных справаў. Разабрацца з гэтым інцыдэнтам плануюць цягам месяца.

Як сказаў у інтэрв’ю Intex-press палкоўнік чацвёртага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Алег Кухарчук, ён пакуль не можа даць прававую ацэнку гэтай сітуацыі, бо не зробленыя ўсе неабходныя праверачныя дзеянні.

Раней пра неабходнасць праверкі дзеянняў спецназу заяўляў Следчы камітэт.

Інцыдэнт адбыўся 3 траўня перад гульнёй першай лігі чэмпіяната Беларусі паміж камандамі “Баранавічы” і магілёўскім “Дняпром”.

Міліцыянты і амапаўцы выкарысталі дубінкі і без уцямных прычынаў пачалі збіваць фанатаў “Баранавічаў”, якіх прынялі за прыхільнікаў “Дняпра”. Частку фанатаў затрымалі. Затым іх адвезлі ў РАУС, дзе пратрымалі 5 гадзінаў і адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі