У Баранавічах АМАП збіў футбольных фанатаў (фота, відэа)

Чарговы футбольны матч быў азмрочаны сутычкай праваахоўнікаў з фанатамі. Ініцыдэнт адбыўся 3 траўня перад гульнёй першай лігі чэмпіяната Беларусі паміж камандамі “Баранавічы” і магілёўскім “Дняпром”.

Міліцыянты і амапаўцы выкарысталі дубінкі і пачалі збіваць фанатаў “Баранавічаў”, якіх прынялі за прыхільнікаў “Дняпра”. Частку фанатаў затрымалі. Затым іх адвезлі ў РАУС, дзе пратрымалі 5 гадзінаў і адпусцілі, паведамляе сайт Belultras.by

Матч “Баранавічы” — “Дняпро” скончыўся з лікам 0:4.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі