БАТЭ сёння гуляе ў гасцях з "Дэбрэцэнам" (відэа трэніроўкі)

БАТЭ згуляе першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў у Венгрыі. Паядынак з "Дэбрэцэнам" пачнецца ў аўторак, 29 ліпеня, у 21.30. Перамовы наконт пакупкі правоў на тэлетрансляцыю матча працягваюцца.

31 ліпеня мінскае "Дынама" ў трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы прымае румынскі "Клуж". Матч пройдзе на "Барысаў-Арэне", пачатак а 20-й гадзіне. Тэлетрансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5". А вось матч бельгійскага "Зюлтэ-Варэгема" з салігорскім "Шахцёрам" транслявацца не будзе, інфармуе "Прессбол".

На здымку: БАТЭ прыляцеў у Дэбрэцэн. Фота — ФК БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі