Сёння агучаць прысуд былому старшыні Гомельскага гарвыканкама

Былы мэр Гомеля быў затрыманы ў верасні 2012 года па падазрэнні ў перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў. На той момант Віктар Піліпец займаў пасаду намесніка дырэктара прадпрыемства “Гомельаграпрампраект”.
 

На лаве падсудных таксама апынуліся дырэктар упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля Ігар Адарчанка, яго намеснік па эканоміцы і фінансах Валерый Барысевіч, начальнік жыллёва-інвестыцыйнага аддзела Антаніна Зелянок і начальнік планава-дагаворнага аддзела Ала Нізкоўская. Абвінавачаныя восенню 2011 года незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі 24 кватэры. Потым гэтыя кватэры былі прададзеныя па цане значна ніжэй рынкавай. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асоб.

Выступаючы з апошнім словам, Піліпец заявіў, што пры расследаванні крымінальнай справы выкарыстоўваліся жахлівыя і часам забароненыя законам метады. Экс-кіраўнік Гомеля адзначыў, што іх вінавацяць нават не ў крадзяжы, а ў тым, што яны купілі кватэры па той цане, па якой тады яны прадаваліся. Піліпец заявіў, што ўсе абвінавачанні следства грунтуюцца на здагадках, домыслах і нічым не пацвярджаюцца.

Ніхто з падсудных віну не прызнаў.


Фота — gp.by  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі